КЕЙС: Новы карпаратыўны сайт для кампаніі «Слаўфуд»
КЕЙС: Новы карпаратыўны сайт для кампаніі «Слаўфуд»
16.01.2017
Студыя «Іквадарт» распрацавала новы карпаратыўны сайт для дыстрыб'ютару прадуктаў харчавання «Слаўфуд».
Заказчык прыйшоў да нас з прыемным, але ўжо тэхнічна і маральна састарэлым сайтам. Вось толькі некаторыя праблемы ранейшага сайта:
- з першага погляду было не зразумела, чым займаецца кампанія: першае, што бачыў наведвальнік на сайце – гэта апісанне гандлёвых марак, дыстрыбуцыяй якіх займаецца кампанія;
- прадукцыя ў каталогу была структуравана толькі па гандлёвых марках. Наведвальнікам, якія былі не знаёмыя з гандлёвымі маркамі кампаніі, было цяжка арыентавацца ў асартыменце;
- сайтам было нязручна карыстацца са смартфонаў і планшэтаў. Пры гэтым доля мабільных наведвальнікаў складала больш за 15 %.
Пасля аналізу старога сайта, інфармацыі аб дзейнасці кампаніі і яе мэтавай аўдыторыі, фарміруем задачы сайта:
- павялічыць пазнавальнасць кампаніі і яе ўласных гандлёвых марак. Вылучыць кампанію сярод канкурэнтаў;
- прыцягнуць новых партнёраў (рытэйлераў, беларускіх і замежных вытворцаў прадуктаў харчавання);
- павысіць лаяльнасць партнёраў і канчатковых пакупнікоў.
Галоўная старонка
На галоўнай старонцы расказваем пра асноўныя кірункі дзейнасці кампаніі, яе гандлёвыя маркі і навінкі.
З прыемных дробязей: дадалі на галоўную старонку невялікую анімацыю.
Каталог прадукцыі
«Слаўфуд» мае аб’ёмны прадуктовы партфель, таму было важна не даць наведвальніку, які праглядвае каталог, «патануць» ва ўсялякіх сырах, каўбасах, кетчупах і маянэзах.
Арганізоўваем каталог такім чынам, каб наведвальнік мог праглядваць прадукты як па катэгорыях, так і па гандлёвых марках. Пры гэтым прадугледжваем магчымасць фільтрацыі ўнутры катэгорый па гандлёвых марках, а ўнутры гандлёвых марак – па катэгорыях.
Каталог у галоўным меню мае 3 узроўні: каталог ? катэгорыя ? падкатэгорыя. Было нялёгка зрабіць такое меню кампактным і зручным для выкарыстання з мабільных прылад. Але ў нас атрымалася.
Каб наведвальнік траціў мінімум часу на азнаямленне з аб’ёмным асартыментам, рэалізоўваем прагляд прадукцыі пры дапамозе блокаў, якія выязджаюць. Дзякуючы такому спосабу адлюстравання наведвальніку не трэба кожны раз пераходзіць на асобную старонку, каб праглядзець прадукт. Пры гэтым у кожнага прадукту ёсць свой унікальны адрас, а значыць можна дзяліцца спасылкай на канкрэтны прадукт.
Пасадачная старонка для новых партнёраў
Для патэнцыяльных партнёраў у межах сайта ствараем пасадачную старонку «Дыстрыб’юцыя». Тут расказваем пра перавагі працы са «Слаўфуд» і прапаноўваем хутка пачаць супрацоўніцтва.
А яшчэ сайт адаптыўны, таму ён выдатна праглядваецца з усялякіх прылад.
Колеры і шрыфты, якія выкарыстоўваліся ў праекце:
Спасылка на праект: slavfood.by
Каманда, якая працавала над праектам:
Спецыяліст па маркетынгу: Алеся Арцёменка
Студыя «Іквадарт»
Кіраўнік праекта: Валерый Абухоўскі
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграміст: Арцём Пранько
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін
Вернуться к списку новостей