Сайт для лонданскага распрацоўшчыка браўзерных гульняў Push Gaming
Сайт для лонданскага распрацоўшчыка браўзерных гульняў Push Gaming
26.06.2017
Студыя «Іквадарт» зрабіла сайт для лонданскага распрацоўшчыка браўзерных гульняў Push Gaming.
Частка 1. Карпаратыўны сайт.
Працу над праектам пачалі з пабудовы Business Model Canvas (літаральна «канвы бізнес мадэлі») і разам з кліентам адказалі на пытанні, з якіх найбольш важныя:
- Для каго (хто ёсць асноўныя наведвальнікі сайта)?
- Якую каштоўнасць можа складаць сайт для наведвальнікаў?
- Якім чынам зараз адбываецца ўзаемадзеянне?
- Якія асаблівасці мае бізнес Push Gaming?
Далей перайшлі да прататыпавання і змадэлявалі маршруты 2-х асноўных катэгорый карыстальнікаў: заказчыкаў (B2B) і прэтэндэнтаў на вакансіі. Няхай вас не здзіўляе, што суіскальнікі ўвайшлі ў ТОП ключавых катэгорый наведвальнікаў сайта: у Лондане вельмі жорсткая канкурэнцыя за кваліфікаваных дызайнераў і распрацоўшчыкаў.
Дызайн. Мы будзем не да канца сумленныя, калі змаўчым пра нашы апаскі наконт таго, што заказчык возьмецца кіраваць дызайнам (у штаце Push Gaming ёсць свае дызайнеры). Аказалася ўсё зусім наадварот: заказчык уважліва прыслухоўваўся да ўсіх рэкамендацый, якія датычыліся UX/UI; дыскутавалі мы толькі на «эстэтычныя» тэмы.
Франтэнд праграмаванне (HTML вёрстка), як і на ўсіх іквадартаўскіх сайтах, зроблена кастамнае: без выкарыстоўвання CSS фрэймворка.
Бэкэнд праграмаванне выканана на базе фрэймворка Yii 2. Гэта дазволіла лёгка маштабаваць праект і перайсці да распрацоўкі яго другой часткі. Аб ёй праз некалькі абзацаў.
З мелкіх фішак: зрабілі «таймлайн» на старонцы About. Атрымаўся кампактны, функцыянальны і інфарматыўны расказ пра гісторыю кампаніі. Ён быў важны для патэнцыяльных заказчыкаў Push Gaming.
Рэзультат нашых старанняў можна ўбачыць па спасылцы: pushgaming.com.
Пасля запуску сайта натхніліся к кліентам на другі сумесны праект – Client Area (літаральна — «кліенцкая зона») – нешта накшталт асабістага кабінета кліента.
Частка 2. «Кліенцкая зона».
Карпаратыўны сайт pushgaming.com вырашыў пэўныя задачы:
- прыцягванне лідаў праз прэзентацыю кампаніі і яе праектаў;
- прыцягванне патэнцыяльных супрацоўнікаў.
Але як канвертаваць лідаў у заказчыкаў? І як падтрымаць сувязь з кліентамі?
Для іх мы распрацавалі кліенцкую зону. Яна змяшчае 3 асноўных раздзела:
- Game Details;
- Game Materials;
- Roadmap.
Цяпер пра кожны з раздзелаў падрабязней.
Game Details
Раздзел змяшчае інфармацыю пра гульні.
Карыстальнікі з пашыранымі правамі атрымліваюць доступ да падрабязнай інфармацыі і дэма-версіі гульні: на старонцы з’яўляюцца дадатковыя блокі і спасылка на дэма.
Roadmap
Своеасаблівы каляндар гульняў. Старонка змяшчае спіс існуючых і запланаваных да запуску гульняў. Насупраць назваў запланаваных гульняў адлюстроўваецца час, які застаўся да запуску.
Game Materials
Game Materials — «кастамнае» файлавае сховішча з размеркаваннем правоў карыстальнікаў (накшталт спрошчанага DropBox ці Google Drive).
Гэта і сэрца, і мозг, і лёгкія кліенцкай зоны, як у сэнсавым, так і ў тэхнічным плане. Яно змяшчае дрэва тэчак і файлаў з маркетынгавымі матэрыяламі і зыходнікамі гульняў. Карыстальнік бачыць толькі тыя матэрыялы, да якіх яму быў дадзены доступ.
Усе тыпы файлаў маюць свае іконкі. У дрэве адлюстроўваюцца атрыбуты файлаў: дата апошняй змены і памер. Карыстальнік можа пампаваць як асобныя файлы, так і тэчкі цалкам.
Сістэма кіравання
Тут усё прайшло не так гладка. Не прадугледзелі з заказчыкам вялікі наплыў лідаў і першапачаткова распрацавалі модуль кіравання карыстальнікамі з лінейнай структурай. Гэта значыць, што адміністратар адзначаў, якія гульні і якія тыпы кантэнту даступны для кожнага карыстальніка. Такая сістэма добра працавала, пакуль у дзень з'яўлялася некалькі лідаў. Калі штодзённая колькасць лідаў перайшла на дзясяткі, а потым і сотні, прыйшлося задумацца пра стварэнне груп карыстальнікаў.
Пасля дапрацоўкі сістэмы адміністратару дастаткова прысвоіць карыстальніку пэўную групу, і той атрымлівае неабходныя правы доступу. Прадугледзелі магчымасць і індывідуальнай настройкі кожнага карыстальніка.
Гатовы праект можна паглядзець па спасылцы: client.pushgaming.server.iquadart.by. Паколькі кліенцкая зона — закрытая тэрыторыя, мы размясцілі яе на нашым серверы. Для аўтарызацыі выкарыстоўвайце логін і пароль:
Логін: captain
Пароль: captain
Такім чынам, Push Gaming атрымаў інструмент, пры дапамозе якога:
- дзеліцца пашыранай інфармацыяй з лідамі і дае ім «пашчупаць» прадукт;
- дае зыходныя файлы і маркетынгавыя матэрыялы існуючым кліентам;
- анансуе і лідам, і кліентам выхад новых гульняў.
Мараль.
Магчымасці сайта значна шырэй, чым проста расказ пра сваю кампанію. Сайт — інструмент, які здольны ў тым ліку дапамагаць продажам і маркетынгу.
Пахвалімся напаследак.
Сайт атрымаў «Ганаровае ўпамінанне» (Honorable Mention) на адным з самых прэстыжных конкурсаў сайтаў Awwwards; узнагароду Special Kudos на сусветным конкурсе CSS Design Awards; а таксама заняў 1-е месца ў конкурсе сайтаў Рэйтынгу Байнэту-2017 у намінацыі «Карпаратыўны сайт».
Над праектам працавалі:
Push Gaming
Managing Director / Founder: James Marshall;
Technical Director / Co-founder: Winston Lee.
Студыя «Іквадарт»
Кіраўнік праекта: Глеб Койпіш;
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў;
Франтэнд праграміст: Арцём Пранько;
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін.Вернуться к списку новостей