Аналіз паводзін пакупнікоў у афлайне, апытанне прадаўца і афтальмолага: як студыя Іквадарт распрацоўвала інтэрнэт-краму Linzmarket

Аналіз паводзін пакупнікоў у афлайне, апытанне прадаўца і афтальмолага: як студыя Іквадарт распрацоўвала інтэрнэт-краму Linzmarket

24.06.2019


Linzmarket.by – інтэрнэт-крама кантактных лінзаў і сродкаў па доглядзе за імі.

Калі кліент звярнуўся да нас, у яго ўжо была інтэрнэт-крама. Сайт прадаваў, але недастаткова добра. Асабліва прасядалі продажы з мабільных прыладаў.

Заказчык прыйшоў да нас з просьбай распрацаваць просты і зручны для карыстальнікаў сайт, які дазволіць павялічыць продажы праз інтэрнэт.

1_iquadart_linzmarket-case_first-screen.jpg

Аналітыка

На старце праекта мы прааналізавалі стары сайт заказчыка, паводзіны карыстальнікаў на ім і вылучылі вузкія моманты. Так, напрыклад, мы заўважылі, што карыстальнікі пакідаюць сайт з прычыны занадта вялікай вышыні фільтра ўверсе старонак сайта на мабільных прыладах.

Акрамя інтэрнэт-крамы заказчык валодае сеткай оптык і афтальмалагічных кабінетаў. Працу над праектам працягнулі тым, што пайшлі вывучаць паводзіны пакупнікоў у афлайне. Мы наведалі оптыку ў адным з гандлёвых цэнтраў горада і прасачылі за тым, як пакупнікі набываюць лінзы.


 

2_iquadart_linzmarket-case_shop.jpg


Такім чынам, першыя два кліента набылі лінзы, арыентуючыся на рэцэпт афтальмолага: іх цікавіла наяўнасць лінз з канкрэтнай назвай і патрэбнымі дыяптрыямі. Забягаючы наперад, скажам, што такія паводзіны аказаліся найбольш тыповымі.

Хай і не ўсім, але многім пакупнікам, акрамя дыяптрый была важна наяўнасць канкрэтнага радыуса крывізны.

Часта кліенты разам з лінзамі адразу набывалі і раствор.


3_iquadart_linzmarket-case_shop-seller.jpg


У оптыцы мы правялі прыкладна 3 гадзіны. За гэты час мы таксама пагутарылі з прадаўцом. У выніку мы сабралі шмат карыснай інфармацыі пра паводзіны кліентаў, а таксама даведаліся пра праблемы, з якімі яны сустракаюцца, калі купляюць кантактныя лінзы.

Вось галоўныя вынікі нашага даследавання:

  • Прыкладна 80% пакупнікоў строга прытрымліваюцца рэцэпта афтальмолага і раз за разам прыходзяць за лінзамі з канкрэтнай назвай. Звычайна такія пакупнікі добра памятаюць назву ці могуць пазнаць упакоўку візуальна.

Астатнія 20% пакупнікоў выбіраюць лінзы ўжо ў краме.

  • Для многіх кліентаў важна наяўнасць не толькі патрэбных дыяптрый, але і патрэбнага радыуса крывізны.

  • Выбіраюць лінзы ў краме звычайна тыя кліенты, якія адчуваюць дыскамфорт пры нашэнні лінзаў, якія выпісаў афтальмолаг. Альбо тыя, хто жадае купіць лінзы танней. Таксама часта кліенты выбіраюць у краме каляровыя лінзы.

Такія кліенты пры набыцці, у першую чаргу, арыентуюцца на тып лінз: дзённыя, бесперапыннага нашэння, астыгматычныя, каляровыя і г.д.

  • Нярэдка разам з лінзамі кліенты набываюць раствор.


-case_ophthalmologist.jpg


Следам за оптыкай мы наведалі медкабінет (тут таксама прадаюць лінзы) і пагутарылі з афтальмолагам.

Урач расказала нам, што акрамя дыяптрый і радыуса крывізны вялікае значэнне для пакупнікоў мае матэрыял лінзаў. Так, напрыклад, сілікон-гідрагелевыя лінзы значна лепей для здароўя вачэй, чым гідрагелевыя.


5_iquadart_linzmarket-case_ophthalmologist.jpg


Яшчэ мы даведаліся пра наступнае:

  • Падбіраць лінзы патрэбна толькі з дапамогай афтальмолага.
  • Часта пацыенты недастаткова знаюць пра карысць і шкоду лінзаў, а таксама пра правілы іх нашэння і здароўе вачэй увогуле.

Рэалізацыя

6_iquadart_linzmarket-case_hp-1.jpg


7_iquadart_linzmarket-case_hp-2.jpg

Меню і галоўная старонка

Памятаеце, мы высветлілі, што 80% пакупнікоў раз за разам прыходзяць за лінзамі з канкрэтнай назвай? Каб спрасціць працэс пошуку лінзаў для такіх карыстальнікаў, у галоўнае меню мы вывялі пункт «Брэнды лінзаў». Пры навядзенні курсору на гэты пункт з’яўляецца пашыранае меню, якое змяшчае спіс назваў лінзаў. Для зручнасці пошуку, назвы лінзаў згрупавалі па брэнду. Пад назвамі размясцілі падказкі адносна тыпу лінзаў.

Для тых, хто памятае тавар візуальна, у пашыраным меню размясцілі фатаграфіі лінзаў, якія з'яўляюцца пры навядзенні курсору на назвы.

З пашыранага меню карыстальнік можа адразу трапіць у картачку патрэбнага тавару.


8_iquadart_linzmarket-case_menu.jpg


Для астатніх 20% карыстальнікаў, якія робяць выбар лінзаў ужо ў краме, а таксама для тых, хто зайшоў на сайт упершыню і яшчэ не знаёмы з асартыментам крамы, у меню вывялі пункт «Лінзы». Тут лінзы згрупаваны па тыпам: дзённыя, каляровыя, астыгматычныя і г.д.


9_iquadart_linzmarket-case_menu-2.jpg


Для пакупнікоў, якія жадаюць паспрабаваць насіць другі брэнд лінзаў, на галоўнай старонцы прадугледзелі хуткі пошук. Карыстальнік можа вызначыць тэрмін нашэння і радыус крывізны і выбраць лінзы з прапанаваных варыянтаў.


10_iquadart_linzmarket-case_form.jpg


Часта пакупнікі займаюцца глупствам і самастойна мяняюць сабе тэрмін нашэння і аптычную сілу (маўляў, паспрабую-ка я слабейшыя лінзы). Калі ў выпадку з тэрмінам нашэння змена, як правіла, не крытычная, то самастойная змена аптычнай сілы лінзаў можа прывесці да пагаршэння зроку. Папярэджваем пра гэта пакупніка побач з формай хуткага пошуку. Заадно прадаём медыцынскую паслугу.


11_iquadart_linzmarket-case_examination.jpg

Таксама на галоўнай старонцы размясцілі інфармацыю пра акцыі і папулярныя тавары.


12_iquadart_linzmarket-case_promotion.jpg


Картачка тавару

Інфармацыю ў картачцы тавару размясцілі ў парадку важнасці. Спачатку найбольш важныя характарыстыкі лінзаў (від матэрыялу, рэжым нашэння, частата замены). Затым размясцілі форму выбару параметраў лінзаў і кнопку «Пакласці ў кошык», ніжэй – астатнюю інфармацыю.


 

13_iquadart_linzmarket-case_product.jpg


Як мы высветлілі, пакупнікі нярэдка разам з лінзамі набываюць і раствор. Таму мы прадугледзелі магчымасць заказу раствору непасрэдна з картачкі лінзы.


 

14_iquadart_linzmarket-case_form.jpg


Кошык

Пакупнікі могуць заказваць адзін і то жа тавар з рознымі параметрамі. Напрыклад, калі вастрыня зроку правага і левага вока адрозніваецца, патрабуюцца лінзы з рознай аптычнай сілай. На старонцы кошыка прадугледзелі групоўку такіх тавараў для больш зручнага прагляду.


15_iquadart_linzmarket-case_cart.jpg

Старонка афармлення заказу

Працэс афармлення заказу прадумалі і рэалізавалі такім чынам, каб пакупніку не прыходзілася пераходзіць на іншыя старонкі сайта для ўдакладнення інфармацыі пра састаў заказу, дастаўку і аплату.


16_iquadart_linzmarket-case_delivery.jpg


Так, выбіраючы спосаб дастаўкі, пакупнік бачыць не ўсе спосабы, а толькі даступныя для вызначанага ім горада дастаўкі.

Побач з кожным спосабам дастаўкі можна знайсці яго кошт, які пералічваецца ў залежнасці ад агульнай сумы заказу.

Даступныя спосабы аплаты залежаць ад выбранага спосабу дастаўкі, вось чаму працэс афармлення заказу зрабілі паэтапным.


17_iquadart_linzmarket-case_order.jpg


Асабісты кабінет

Для пакупнікоў, якія з разу ў раз заказваюць адны і тыя ж лінзы, у асабістым кабінеце прадугледзелі функцыю паўторнага заказу. Дзякуючы гэтай магчымасці працэс заказу зводзіцца да некалькіх клікаў.


18_iquadart_linzmarket-case_order.jpg


Таксама ў асабістым кабінеце можна адсочваць статус бягучага заказу і праглядваць падрабязную інфармацыю аб ім.


19_iquadart_linzmarket-case_order-status.jpg


Старонка «Пытанне-адказ»

На старонцы карыстальнік можа задаць пытанне афтальмолагу, якое тычыцца правіл нашэння лінзаў ці здароў’я вачэй.

20_iquadart_linzmarket-case_question.jpg


Вынікі і развіццё

Праз месяц пасля запуску сайта мы прааналізавалі статыстыку наведванняў і продажаў і параўналі яе са статыстыкай старога сайта. Так, на новым сайце нам удалося паменшыць колькасць кінутых кошыкаў на 15%. Сярэдні чэк павялічыўся на 11%.


21_iquadart_linzmarket-case_result.jpg


Праца над сайтам не скончылася пасля яго запуску. Пазней мы заняліся развіццём і паляпшэннем інтэрнэт-крамы.

Раскажам пра самыя цікавыя паляпшэнні, якія мы зрабілі.

 

Кейс #1

Прааналізаваўшы паводзіны пакупнікоў у картачцы лінзы, мы ўбачылі, што на мабільных прыладах карыстальнікі не заўважаюць укладкі «Левае»/«Правае вока», а таксама не карыстаюцца чэкбоксам «Толькі адно вока». Гэты чэкбокс прызначаўся для набыцця лінзаў з аднолькавымі параметрамі для абодвух вачэй.


22_iquadart_linzmarket-case_smartphone.jpg


У выпадку, калі карыстальніку былі патрэбны лінзы з аднолькавымі дыяптрыямі для абодвух вачэй, ён проста запаўняў форму для левага вока, вызначаў патрэбную колькасць лінзаў і націскаў кнопку «Пакласці ў кошык». Пры гэтым форма паказвала памылку, таму што паля для правага вока былі абавязковымі для запаўнення.

Гісторыя паўтаралася, калі частка карыстальнікаў, якія жадалі набыць лінзы з рознымі параметрамі, не заўважалі ўкладкі «Левае»/«Правае вока» і спрабавалі набыць лінзы, двойчы запоўніўшы форму для левага вока.


23_iquadart_linzmarket-case_changes.jpg


Таксама пры такой мадэлі паводзінаў карыстальнікі часта не маглі разабрацца, чаму агульная колькасць лінзаў заўсёды на 1 шт. больш за колькасць, якую яны вызначылі ў форме. Так адбывалася таму, што па змаўчанні колькасць лінзаў для кожнага вока была вызначана ў велічыні «1».

Убачыўшы такія паводзіны, мы зразумелі, што форма заказу лінзаў атрымалася занадта складанай. У выніку мы выдалілі чэкбокс «Толькі адно вока», укладкі «Левае/Правае вока» зрабілі больш прыкметнымі, а палі для другога вока зрабілі неабавязковымі для запаўнення. Так, форма перастала выдаваць памылку, калі запоўнены параметры толькі для аднаго вока. Колькасць лінзаў па змаўчанні вызначылі ў велічыні «0».

Кейс #2

Яшчэ адзін выпадак. З-за падрабязнага апісання картачка тавару на смартфоне атрымалася занадта доўгай.

Мы заўважылі, што пакупнікі, якія чытаюць падрабязнае апісанне, часта пакідаюць у баку заказ лінзаў і пераходзяць на другія старонкі сайта. Каб гэтага не адбывалася і карыстальнікі маглі хутка вярнуцца да заказу тавару, унізе старонкі размясцілі спасылку-якар, якая перамяшчае да формы выбару параметраў лінзаў. Калі ж карыстальнік ужо дабавіў тавар у кошык – мяняем якар на кнопку «Перайсці ў кошык».


24_iquadart_linzmarket-case_mobile.jpg


Рэзультаты тэсціравання паляпшэнняў

Кейс #1

З дапамогай Вэбвізару Яндэкс.Метрыкі мы прааналізавалі паводзіны новых карыстальнікаў у картачцы тавару. Прыкладна ў 95% выпадкаў паводзіны аказаліся такімі, як мы і думалі. Карыстальнікі без вялікіх намаганняў запаўняюць палі спачатку для левага, а потым для правага вока і кладуць тавар у кошык.

Пакупнікі, у якіх дыяптрыі для абодвух вачэй аднолькавыя, могуць запаўняць форму любым зручным спосабам: запаўняючы формы для абодвух вачэй ці толькі форму для аднаго вока.


25_iquadart_linzmarket-case_metrika.jpg


Кейс #2

Праз месяц пасля ўвядзення паляпшэнняў прааналізавалі, які працэнт карыстальнікаў кладзе тавар у кошык са смартфонаў і параўналі яго з ранейшым значэннем. Так, канверсія павялічылася на 1,55%. Інтэрнэт-крама не праводзіла ў гэты месяц акцый, а на сайт не ўносіліся змяненні.


26_iquadart_linzmarket-case_cart-mobile.jpg


Робім вывад, што змяненні сапраўды аказаліся карыснымі.

Спасылка на праект: linzmarket.by


Над праектам працавалі:

ИП Ерухимович П.С.
Кіраўнік праекта: Павел Ерухімовіч
Студыя «Іквадарт»
Кіраўнік праекта: Глеб Койпіш
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграміст: Арцём Пранько
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін

 

 

 


Вернуться к списку


ОРГАНИЗОВАТЬ ТЕНДЕР
Вы выбрали для тендера
Наверх